Служба інтэрнэт-тэлефаніі Skype уводзіць новую функцыю, якая дазволіць карыстальнікам рабіць відэазванкі сябрам у сетцы Facebook.
Такая функцыя будзе даступная для платформаў Mac OS і Windows.

Эксперты называюць гэта практычна зліццём у глабальную сетку, бо Facebook налічвае больш за 800 млн карыстальнікаў, а Skype — 170 млн.

«У нас ёсць задача наблізіцца да мільярда карыстальнікаў, а з гэтай функцыяй, мы вельмі моцна наблізімся да гэтага», — сказаў галоўны стратэг тэхналогіі Skype Джонатан Розэнберг. Кампаніі яшчэ ў ліпені планавалі ўвесці функцыю відэачату на Facebook. Такое рашэнне было прынятае пасля таго, як сацсетка-канкурэнт Google Plus уключыў функцыю відэа.

У мінулым месяцы была завершаная ўгода па куплі Skype кампаніяй Microsoft, якая таксама валодае часткай Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?