17 лістапада ў Мінску адкрыўся рэспубліканскі фестываль творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі F.-ART.bу.

Дэвіз фестывалю — «Міжкультурныя зносіны праз творчасць і адукацыю», мэта — развіццё полікультурнай адукацыі і пашырэнне пазітыўнага вопыту міжкультурнага ўзаемадзеяння студэнцкай моладзі, актывізацыя працы з замежнымі студэнтамі ў ВНУ краіны.

У межах адкрыцця фестывалю, якое прайшло ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, была прэзентавана экспазіцыя па арганізацыі працы ВНУ з замежнымі студэнтамі, а таксама канцэртная праграма з удзелам студэнтаў з розных краін і творчых калектываў.

Ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі вучацца больш за дзевяць тысяч студэнтаў з 80 краін СНД, Балтыі і далёкага замежжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?