Вядомая порнаактрыса Кларыса Леонэ зрабіла нечаканую заяву. Зорка фільмаў для дарослых выказала жаданне валодаць уласным футбольным клубам.

Як паведамляюць чэшскія СМІ, Кларыса плануе стварыць клуб «Інтэр» (Прага), названы ў гонар яе ўлюбёнай міланскай каманды. Нават форма павінна быць такая ж, як у «нэрадзуры» - вертыкальныя сінія і чорныя палоскі.

«Мне падабалася мая кар'ера ў порна, але я заўсёды марыла мець ва ўласным валоданні футбольны клуб, - прызналася Леонэ. - Зараз наогул вельмі многія жанчыны круцяцца ў футбольным свеце».

«Я ўпэўнена, што фанаты маіх фільмаў таксама будуць сімпатызаваць і маёй футбольнай камандзе», - заявіла чэшская прыгажуня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?