Забурэнні на фінансавым рынку ЕС моцна ўдарылі па Венгрыі. Краіна належыць да групы самых уразлівых у ЕС. Як і Грэцыя, Італія, Латвія, краіна доўгі час жыла не па сродках. У выніку сфармаваўся вялікі замежны доўг. У 2008 годзе форынт абясцэніўся на 20%. Праўда, гэта і ў параўнанне не ідзе з праблемамі беларускай валюты.

Каб забяспечыцца ад новых турбуленцый, урад і Нацбанк Венгрыі папрасілі дапамогі МВФ. Гаворка пакуль не ідзе пра крэдыты. Будапешт просіць пра дадатковыя гарантыі для сваіх аблігацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?