У парку ў цэнтры Тбілісі ў нядзелю быў адкрыты помнік былому прэзідэнту ЗША Рональду Рэйгану,
паведамляе радыё «Голас Амерыкі».

Аўтарам кампазіцыі стаў скульптар Аўтандзіл Монаселідзэ.

Скульптура ўяўляе сабой Рональда Рэйгана, які сядзіць на лаўцы, пры гэтым злева ад яго пакінутае месца, дзе можа прысесці любы ахвочы і сфатаграфавацца з амерыканскім прэзідэнтам. На помніку на грузінскай і ангельскай мовах выбітая цытата з прамовы Рэйгана: «Кожнае пакаленне мусіць клапаціцца аб захаванні свабоды».

Як перадаюць грузінскія СМІ, усталяванне помніка Рэйгану прымеркаванае да 20-годдзя распаду СССР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0