Аб’ём сродкаў «Беларусбанка», інвеставаных у ПУП «АСБ Гарадзец», які знаходзіцца ў Шклоўскім раёне, з 2005 года склаў 67,980 мільярда рублёў.

«Гарадзец» славуты тым, што ў савецкія часы ягоным дырэктарам быў Аляксандр Лукашэнка.

На іншыя тры сельгаспрадпрыемствы, якія апякае банк, за гэты тэрмін было ўкладзена яшчэ 86 мільярдаў рублёў.

Усяго ж за апошнія 6 гадоў «Беларусбанк» выдаў беларускім сельскагаспадарчым прадпрыемствам больш за 13,5 трыльёна рублёў крэдытных сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?