Фотаздымак з выявай віцебскага гета быў прададзены на інтэрнэт-аўкцыёне eBay за 26,77 даляра.

Нямецкі фатограф зняў невядомага мужчыну ў цывільным на фоне дряўлянага плота, на якім прымацаваная шыльда з надпісам прадубляваным па-нямецку і па-беларуску: «Vorsicht! Seuchengefahr! Ghetto! Увага! Небясьпека заразы! Гетто!»

Фотаздымак, хутчэй за ўсё, зроблены ў перыяд з кастрычніка па снежань 1941 года — у кастрычніку ў гета праз голад, антысанітарыю і адсутнасць медыкаментаў узнікла пагроза эпідэміі, а ў снежні былі растраляныя апошнія вязні гета і яно ліквідаванае.

Фота было прададзенае гандляром ваеннымі фотакарткамі з Рэдвуда, што ў Каліфорніі, ЗША. Раней мы публікавалі здымкі ліквідацыі гета, якія таксама прадалі на аўкцыёне eBay.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?