«Вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан шкадуе, што Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў ў сераду Канавалава і Кавалёва да смяротнага пакарання і выказвае спадзяванне, што іх права на абскарджанне прысуду можа быць цалкам рэалізаванае, — такую заяву зрабіла Мая Качыянчыч, прэс-сакратарка Вярхоўнага прадстаўніка ЕС у справах знешняй палітыкі Кэтрын Эштан.

«ЕС выступае супраць прымяненя сьмяротнага пакарання пры любых абставінах. Мы лічым, што смяротнае пакаранне з’яўляецца жорсткім і бесчалавечным пакараннем, што не дазваляе якога-небудзь перагляду, яно не забяспечвае стрымліванне злачынных паводзінаў і непрымальна адмаўляе чалавечую годнасць і цэласнасць… Высокі прадстаўнік заклікае Беларусь, якая з]яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ ўжываецца смяротнае пакаранне, далучыцца да глабальнага мараторыю на пакаранне смерцю ў якасці першага кроку да яго усеагульнай адмены».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?