Найбуйнейшая сацыяльная сетка Расіі «Укантакце» вырашыла ўвесці верыфікацыю для профіляў вядомых карыстальнікаў, каб змагацца з мноствам «двайнікоў», зарэгістраваных у сетцы.

На старонцы верыфікаванага акаўнта з’явіцца спецыяльны знак, які будзе гарантаваць, што профіль насамрэч належыць вядомаму чалавеку. Каб пацвердзіць сапраўднасць асабістай старонкі ў сацсетцы, неабходна запоўніць яе згодна з правіламі рэсурсу, да таго ж мікраблог павінен рэгулярна абнаўляцца карыстальнікам.

Адміністрацыя рэсурсу адзначае, што пакідае за сабой права адмовіць у верыфікацыі акаўнта.

Аднымі з першых уладальнікаў пацверджаных профіляў сталі прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, тэлевядучая Ціна Кандэлакі, дызайнер Арцемій Лебедзеў, спявачка Вікторыя Дайнэка і іншыя.

Сістэма пацверджаных акаўнтаў таксама існуе на сэрвісе мікраблогаў Twitter і ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0