Былы кандыдат у прэзідэнты Паўднёвай Асеціі Ала Джыоева заяўляе, што не пагодзіцца з рашэннем аб правядзенні ў рэспубліцы новых прэзідэнцкіх выбараў, нават калі суд дазволіць ёй у іх удзельнічаць.

«Я свае выбары выйграла, за мяне прагаласавала з 30 тысяч 17 тысяч чалавек. Гэта наша перамога, у нас яе хочуць скрасці», — заявіла ў чацвер Джыоева, адказваючы на пытанне, ці гатовая яна пайсці на кампраміс з уладамі і прызнаць рашэнне Вярхоўнага суда ў частцы

адмены мінулых выбараў, калі ёй дазволяць зноў балатавацца ў прэзідэнты.

Джыоева таксама заявіла, што не прыме прапановы заняць якую-небудзь пасаду ва ўрадзе кандыдата, які пераможа на выбарах, прызначаных на 25 сакавіка, калі ўлады прапануюць такі кампрамісны варыянт.

У чацвер Вярхоўны суд Паўднёвай Асеціі разгледзіць скаргу Джыоевай на рашэнне суда аб прызнанні несапраўднымі вынікаў выбараў 27 лістапада. Джыоева патрабуе прызнаць яе перамогу на выбарах і ўжо абвясціла сябе прэзідэнтам.

Напярэдадні кіраўнік Вярхоўнага суда рэспублікі Ацамаз Бічэнаў, прымаючы ў Джыоевай касацыйную скаргу, сказаў, што яна будзе зарэгістраваная ў чацвер раніцай і разгледжаная ў працэсуальныя тэрміны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?