заявіў пасол РФ Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 30 лістапада.

Сурыкаў растлумачыў, што

сёлета падтрымка складзе 3,9 млрд. даляраў.
Гэта сума складваецца з улікам 2,5 млрд. даляраў ад продажу другіх 50% акцый «Белтрансгаза», 1 млрд. даляраў крэдыту Ашчаднага банка «Беларуськалію» і 440 млн. даляраў другога траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Што тычыцца наступнага года, то «каля 2 млрд. даляраў застануцца ў Беларусі дзякуючы ўваходнай цане на расійскі газ у памеры 165,6 даляра за тысячу кубаметраў», зазначыў Сурыкаў.

У 2012 годзе Беларусь павінна таксама атрымаць чарговы транш крэдыту з фонду ЕўрАзЭС у 800 млн. долараў. Яшчэ каля 0,5 млрд. даляраў — першы транш экспартнага дзяржкрэдыту на будаўніцтва АЭС.

Такім чынам, у 2012 годзе агульны памер падтрымкі чакаецца на ўзроўні 3,4 млрд. долараў, а за два гады — 7,3 млрд. даляраў.

«Гэта добрая падтрымка, якая складае каля 25% ВУП Беларусі», — зазначыў расійскі пасол, [Рэд.: ВУП Беларусі ў 2010-м складаў 54 мільярды даляраў, таму расійскія датацыі складаюць каля 7-8% ад ВУП]
дадаўшы, што Беларусь зможа значна павялічыць памер золатавалютных рэзерваў, якія складаюць на сёння 4,6 млрд. даляраў.

Сурыкаў мяркуе, што такая фінансавая падтрымка з боку Расіі «дасць магчымасць уладам Беларусі па-іншаму зірнуць на сітуацыю, з улікам больш сур’ёзнага фарміравання золатавалютных рэзерваў».

На яго погляд, такая падтрымка «пашырыць магчымасці для мадэрнізацыі прамысловасці і правядзення рэформ у эканоміцы для яе наступнага развіцця, а таксама для павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва дзякуючы стварэнню эфектыўных працоўных месцаў і росту заработнай платы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?