15 снежня – дата афіцыйнага рэлізу дыска праекта грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў».
Прэзентацыя дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» адбудзецца ў мінскім Loft-cafе (Броўкі, 22). Спецыяльны падарунак гасцям – этна-дыскатэка ад лідара гурта «Воплі Відаплясава» Алега Скрыпкі.

Праца над праектам «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» распачалася ўвесну 2010-га. Цягам года былі праведзеныя перамовы з больш чым 70 вядомымі замежнымі выканаўцамі, якія маюць беларускія карані альбо сяброўскія пачуцці да нашай краіны. Па выніку атрымалася эксклюзіўная складанка з 12 беларускамоўных хітоў у выкананні камандаў з Расіі, Украіны, Малдовы, Нямеччыны, Швецыі, Бельгіі, Нарвегіі.

Такі музычна-лінгвістычны эксперымент спадабаўся як слухачам, так і самім музыкам. «Лічу, што ўсё атрымалася.

Тыя, хто чуў маю песню ў беларускім варыянце, былі ў поўным захапленні. Думаю, што абавязкова буду яе выконваць на канцэртах у Беларусі», – кажа заслужаная артыстка Расіі Алёна Свірыдава
, якая праспявала для праекта кампазіцыю «Пакуль» у перакладзе Андрэя Хадановіча.

«Мы рабілі свой твор з вялікай шчырасцю, бо мне падабаюцца беларусы і беларуская культура, мне падабаецца ваша краіна. Таму

мы з задавальненнем далучыліся да падтрымкі беларускай мовы і песні», – заяўляе ўдзельнік праекта Алег Скрыпка.

«Воплі Відаплясава» якраз збіраюцца выканаць ужывую беларускую «Краіну мрой» на сольным канцэрце ў Мінску 14 снежня. У Палацы рэспублікі Скрыпку можна паслухаць, а на наступны дзень у Loft-cafe разам з ім можна патанчыць. На просьбу кампаніі ўкраінскі выканаўца вырашыў застацца яшчэ на дзень у беларускай сталіцы, каб пабываць на афіцыйнай прэзентацыі дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2».

Этна-дыскатэка ад Алега Скрыпкі пачнецца 15 снежня ў 19.00 у Loft-cafе (вул. П. Броўкі, 22). Колькасць квіткоў на продаж абмежаваная. Тыя, хто набудзе першыя 30 квіткоў, атрымаюць у падарунак эксклюзіўную складанку «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». Даведкі па т.: 638-44-44 (Velcom, MTC, life).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?