Суд над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым не адпавядаў міжнародным стандартам справядлівага судовага працэсу, гаворыцца ў заяве намесніка дырэктара праграмы Еўропы і Цэнтральнай Азіі праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» Джона Дальхузена.

У Дальхузена ёсць «сур’ёзныя апасенні», што да падсудных прымянялася насілле, каб «дабіцца ад іх прызнання».

У заяве зазначаецца, што Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прымяняецца смяротная кара.

Прадстаўнік «Міжнароднай амністыі» нагадаў, што смяротная кара «незваротная», і заклікаў Аляксандра Лукашэнку неадкладна аб’явіць на яе мараторый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?