Фота Auto.onliner.by

Фота Auto.onliner.by

Учора, 30 лістапада, адбылося чарговае дарожна-транспартнае здарэнне з чалавечымі ахвярамі.
33-гадовы жыхар Мінска, кіруючы аўтамашынай «Рэно», выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамашынай «Ісузу» пад кіраваннем 50-гадовага жыхара Смалявічаў.

Як паведамляе прэс-служба МУС РБ, у выніку сутыкнення «Рэно» загарэўся. Абодва кіроўцы загінулі на месцы здарэння, трое пасажыраў «Ісузу», жыхары Смалявічаў, змешчаныя ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?