Фота Gaigrodno.by.

Фота Gaigrodno.by.

 Фота Gaigrodno.by.

Фота Gaigrodno.by.

 Фота Gaigrodno.by.

Фота Gaigrodno.by.

Непрыемнае ўражанне пакінуў праведзены 30 лістапада супрацоўнікамі ДАІ УУС аблвыканкама і Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа эксперымент на праспекце Кляцкова ў Гродне ў раёне Румлёўскага моста.

Уразіла ўласцівая многім абыякавасць у адносінах да цела чалавека, які ляжаў на дарозе. У ролі «пацярпелага» ў першай частцы «спектакля» выступіў манекен жанчыны. Спераду знаходзіўся аўтамабіль з уключанай аварыйна-светлавой сігналізацыяй, які нібыта збіў умоўнага пешахода. У ролі кіроўцы выступіў валанцёр Аляксей, які ўсімі жэстамі заклікаў кіроўцаў машын, што праязджалі міма, спыніцца і аказаць дапамогу, часта нахіляўся да «пацярпелай», спрабуючы аказаць ёй дапамогу. За дваццаць хвілін міма «аварыі» праехалі сотні машын, і толькі два кіроўцы спыніліся.

У другой частцы эксперыменту, які доўжыўся таксама чвэрць гадзіны, манекен паклалі бліжэй да праезнай часткі, прыбраўшы ад яго аўтамабіль. Сітуацыя паўтарылася з той толькі розніцай, што каля месца ўмоўнага наезду спыніўся толькі адзін кіроўца.

Тым часам эксперымент працягваўся. У трэцяй частцы ў якасці «героя» замест манекена выступіў жывы чалавек. Валанцёр Аляксей выступіў у ролі п’янага пешахода. Ён то хістаўся, то спатыкаўся, то падаў на калені, то спрабаваў спыняць транспарт — адным словам, сваім выглядам і паводзінамі стараўся прыцягнуць да сябе ўвагу. У выніку за час правядзення эксперыменту, які складаўся з 3-частак, спыніліся толькі 3 кіроўцы. На нумар «103» і ў ДАІ ні аднаго званка не паступіла, толькі адзін грамадзянін знайшоў час набраць «102» і паведаміць пра пешахода, што ляжыць на дарозе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?