У інтэрв’ю «Народнай Газеце» старшыня праўлення Нацбанка падзялілася меркаваннем пра тое, як беларускім сем’ям годна перажыць нялёгкія часы.

Адказваючы на пытанне журналіста, прысвечанае дваццацігоддзю Беларускага саюза жанчын (кіраўнік Нацбанка ужо 12 гадоў з’яўляецца яго старшынёй), Надзея Ермакова выказала такое меркаванне:

— Рызыкую выклікаць на сябе шмат стрэл і ўсё ж скажу. Дарагія мае, годна ўсё прымае той, хто моцны духам, хто не раздзімае дробную праблему да сусветных памераў. Вы паглядзіце, жыць стала больш складана, але людзі гуртуюцца, дапамагаюць адзін аднаму. І калі раней непатрэбную дзіцячую вопратку выкідвалі, то цяпер перадаюць сем’ям, якія маюць патрэбу. Актыўна развіваецца дабрачыннасць. Урэшце, чалавеку не так ужо шмат трэба! А на жыццё скардзяцца, як правіла, не самыя бедныя. Вы памятаеце пратэстныя акцыі, калі ледзь падаражэў бензін? Хто выказваў пратэст? Людзі на крутых іншамарках. А ў Мінску машын менш не стала! Так, сёння даводзіцца эканоміць, лічыць. Але ж так жыве ўвесь свет. Калі мы будзем працаваць, імкнуцца да лепшага, а не чакаць, што хтосьці нам забяспечыць шчасце, усё ў нас будзе добра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?