Трыумфальную плошчу ў цэнтры Масквы, на якой у аўторак паліцыя спыніла акцыю апазіцыі, пачала перакрываць паліцыя. Па перыметры плошчы выстаўляюць металічныя агароджы.

Зараз з Трыумфальнай плошчы і прылеглых вуліц эвакуююць прыпаркаваныя аўтамабілі.

На Цвярскую вуліцу прыбылі грузавікі ўнутраных войскаў МУС Расіі.

Напярэдадні на плошчы каля станцыі метро Маякоўская паліцэйскія спынілі акцыю апазіцыі супраць парушэнняў на мінулых парламенцкіх выбарах.

Каля 300 чалавек былі затрыманыя, сярод іх — прадстаўнікі апазіцыі: лідара «Яблыка» Сяргей Мітрохін, адзін з лідараў «Салідарнасці» Барыс Нямцоў і кіраўнік «Іншай Расіі» Эдуард Лімонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0