касьцёл
гатычны аловак званіцы ў альковічах
цуд між палёў падарунак дасланы з космасу
ловіць сігналы з нізкага неба над вёскай
сувязь зь нябёсамі лепшая тут за сотавую
меншыя кошты

мяжа
паміж светамі прывідная і даўняя
зямля абяцаная скарбы і кантрабанда
бетонныя доты слупы драты і шлагбаўмы
крыжы прыдарожныя з выцвілымі абразамі
як паказальнікі

бель
накрывае адчаем чорныя коміны
нават сабакі памоўклі ўсё спакойна
найбольшы узровень маўчання прыпаў на могілкі
супаўшы з адсоткам шчасця нібы выпадкова
замкнулася кола

К+М+Б+

каляды
мая беларусь непрыстойна заходняя
у вокнах палаюць агні бtз шуму і галасу
ладны вяпрук падыходзіць да скону годна
ён ведае правілы і не шкадуе ані
што ўсё гэтак склалася

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?