Нягледзячы на больш жорсткую манетарную палітыку Нацбанка, якая праводзіцца з кастрычніка бягучага года ад'емнае сальда замежнага гандлю Беларусі ў кастрычніку склала $152 млн. У верасні і жніўні яно было дадатным (+ $148 млн і 111 млн).

Нацбанк знізіў тэмпы эмісіі і павысіў працэнтныя стаўкі, хоць яны яшчэ і адставалі ад эмісіі. Аднак гэтага аказалася мала: у выніку таго, што ад верасня доступ да валюты стаў свабодны, у кастрычніку зноў зарэгістраваны дэфіцыт бягучага рахунку. Беларусь, уступіўшы ў Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору, будзе сутыкацца з пастаяннымі праблемамі канкурэнтаздольнасці.

Кастрычніцкая статыстыка паказвае, што дэвальвацыя рубля была невыпадковасцю і яна працягнецца. Няма як спадзявацца, што сярэдні заробак у краіне ў бліжэйшы час істотна перавысіць планку 300 даляраў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?