Злучаныя Штаты больш не змогуць закупляць у Еўрасаюзе галоўны кампанент смяротных ін’екцый, якія выкарыстоўваюцца для выканання выключнай меры пакарання.

З 16 снежня экспарт тыапенталу натрыю еўрапейскія краіны змогуць ажыццяўляць толькі пры наяўнасці спецыяльнага дазволу. У асноўным тыапентал натрыю ўжываецца ў якасці наркатычнага сродку пры хірургічных умяшаннях.

У Агаё, Вашынгтоне і 33 іншых штатах перадазіроўка гэтага рэчыва выкарыстоўваецца для прывядзення ў выкананне выключнай меры пакарання. Аднак ужо некалькі месяцаў Злучаныя Штаты адчуваюць дэфіцыт гэтага рэчыва. Адзіны ў ЗША вытворца тыапенталу

натрыю Hospira адмовіўся пастаўляць гэты сродак для смяротных ін’екцый і прыбраў яго з рынку.

Раней спробы амерыканскіх уладаў закупіць вялікія партыі тыапенталу ў Еўропе пацярпелі няўдачу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?