У інтэрв’ю швейцарскаму выданню Der Bund прэзідэнт Эстоніі Ільвес заявіў, што рускія лічаць сябе дыскрымінаванымі ў Эстоніі, таму што доўгі час былі нацыяй гаспадароў і мелі прывілеі.

«Цяпер у іх больш няма прывілеяў, і некаторыя разглядаюць гэта як страту», — сказаў Ільвес.

Затым эстонскі прэзідэнт адказаў на пытанне, чаму руская мова ў Эстоніі не прызнаная афіцыйнай.

«А чаму павінная быць?

Да прыкладу, мы акупуем вашу краіну, а праз 50 гадоў скажам, што вы павінныя зрабіць эстонскую мову дзяржаўнай.
Акупацыйная ўлада захоплівае краіну, дэпартуе сотні тысяч чалавек у Сібір і пасылае сюды сваіх людзей. І цяпер, калі мы нарэшце здабылі незалежнасць, ці павінная мова акупацыйнай улады быць другой мовай краіны? Не задавайце мне смешных пытанняў!» — сказаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0