Адміністрацыя Шклоўскай калоніі справакавала бойку, каб мець усе фармальныя падставы засадзіць былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).
Пра гэта познім вечарам 15 снежня паведамілі крыніцы ў калоніі, праверыць якія не ўяўляецца магчымым.

Раней сайт Мікалая Статкевіча ўжо атрымліваў інфармацыю аб магчымых правакацыях. Мэта таго, што адбываецца, — перавесці кандыдата ў прэзідэнты спачатку ў ПКТ, а затым — у турму. За тыдзень палітык атрымаў статус «злоснага парушальніка», трапіў у СІЗА на 5 дзён і адразу ж па выхадзе, згодна з атрыманай інфармацыяй, змешчаны ў ПКТ

Раней з калоніі ўжо прасочвалася інфармацыя аб спробах адміністрацыі калоніі «справакаваць Статкевіча на бойку». «Палова атрада сказала, што калі яго крануць, будзе агульная бойка».

23 снежня ў Шклоўскай калоніі мае адбыцца рэгістрацыя шлюбу Мікалая Статкевіча і Марыны Адамовіч, з якім адміністрацыя калоніі цягнула доўгія месяцы. Аднак перад гэтым Мікалая Статкевіча кінулі ў СІЗА на 5 дзён.

Усе палітвязні апынуліся пад найцяжэйшым прэсам.
Да Андрэя Саннікава не пускаюць адваката, Мікалай Статкевіч — у СІЗА, сітуацыя са Змітром Дашкевічам напружаная, Мікалая Аўтуховіча прэсуюць у памяшканні камернага тыпу Івацэвіцкай ВК-2. З тым жа прыцэлам — абвінаваціць у злосным парушэнні рэжыму і засадзіць на больш жорсткі рэжым адбыцця пакарання.
У сацыяльных сетках разгарнулася кампанія ў падтрымку Мікалая Статкевіча і Марыны Адамовіч.
Сутнасць акцыі — паслаць тэлеграму альбо патэлефанаваць кіраўніку калоніі Ермаліцкаму Сяргею Уладзіміравічу — 8–22 393 10 77. Альбо намесніку Егулеўскаму Паўлу Мікалаевічу — 8–022 39 34–506 «і папярэдзіць іх аб адказнасці».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?