Яны рыхтуюцца да комплекснай праверкі школы № 14, сказала супрацоўніца Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ганна Чабатар.

«Мы атрымалі экстраныя паведамленні і дыягназы такія: ВРВ з кішэчным сіндромам і яшчэ аднаму дзіцяці пастаўлены дыягназ энтэравіруснай інфекцыі. Клінічныя праявы такія, што тут яшчэ трэба разбірацца, якія шляхі тут дзейнічаюць. Гэта можа быць і водны шлях перадачы, можа быць і ежа, можа быць і паветрана-кропельны — трэба разбірацца: энтэравірусная інфекцыя каварная ў гэтым плане. У любым выпадку, будзе харчблок зачынены. І канікулы пачынаюцца — дзеці не будуць кантактаваць, бо, можа, яны абмяняліся вірусамі на нейкіх агульнашкольных мерапрыемствах, што ўжо праходзілі».

Па словах эпідэміёлага, цяпер у лабараторыі даследуюць узятыя ў хворых дзяцей аналізы, але вынікаў пакуль няма. Група спецыялістаў ўжо гатовая выехаць у школу. Праўда, кажа Чабатар, для такой пазапланавай праверкі, згодна з прэзідэнцкім указам № 510, трэба прадпісанне ад галоўнага лекара Цэнтра гігіены. Тым часам кіраўнік цэнтра зараз знаходзіцца ў камандзіроўцы ў Мінску, а яго намеснік — на нарадзе ў выканкаме. І падрыхтаваная да выезду машына з абсталяваннем і спецыялістамі чакае дазволу на выезд.

Лекары кажуць, што затрымка не дазволіць супрацоўнікам школы ўсё вычысціць і знішчыць магчымую прычыну атручання дзяцей. Яны абяцаюць парверыць ваду, даследаваць кухню, узяць аналіз крыві у школьных супрацоўнікаў.

Разам з тым, Чабатар перасцерагае: пакуль нічога лабараторна не даследавана, казаць пра нейкую эпідэмію не варта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?