Прапановы па змяненні структуры Мінскага метрапалітэна ўнесены ў Міністэрства транспарту і камунікацый. У прыватнасці, прапануецца стварыць асобнае падраздзяленне, якое будзе займацца пытаннямі бяспекі ў метрапалітэне. У яго функцыі будзе ўваходзіць ажыццяўленне кантролю праходу, аплаты праезду. Акрамя таго, на станцыях Мінскага метрапалітэна плануецца арганізаваць зоны надгляду. Пасля тэрарыстычнага акта на станцыі «Кастрычніцкая» надглядам пасажыраў метро займаюцца супрацоўнікі міліцыі.

Функцыю відэанагляду плануецца захаваць за супрацоўнікамі АУС па ахове Мінскага метрапалітэна.

Ідэя стварыць падраздзяленне па пытаннях бяспекі ўзнікла ў сувязі з падзеямі, што здарыліся ў гэтым годзе ў Мінскім метрапалітэне. Неабходнасць павышэння ўзроўню бяспекі ў Мінскім метрапалітэне адзначалі розныя дзяржаўныя органы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?