У прэзідэнта Аргенціны Крысціны Фернандэс дэ Кіршнэр выяўлены рак шчытавіцы, паведаміў у аўторак яе прэс-сакратар Альфрэда Скачымара. Кіраўніка дзяржавы прааперуюць у пачатку студзеня.

На гэты момант пухліна не дала метастазаў.

Дэ Кіршнер пераабралі на другі тэрмін у кастрычніку. У 2007 годзе яна змяніла на найвышэйшай у Аргенціне пасадзе свайго цяпер ужо нябожчыка мужа Нестара Кіршнера.

Крытыкі абвінавачваюць яе ў ухіле ў бок сацыялізму, ціску на прэсу, неабдуманай эканамічнай палітыцы, якая выяўляецца акрамя іншага ў тым, што ўрад памяншае афіцыйную статыстыку па інфляцыі прыблізна ў тры разы ў параўнанні з рэальнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?