Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі 27 снежня старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення ДАІ МУС Беларусі маёр міліцыі Ганна Банадык.

Паводле яе слоў, за 11 месяцаў 2011 года ў стане алкагольнага ап’янення за рулём было затрымана больш за 49 тысяч вадзіцеляў і амаль кожны дзясяты з іх у п’яным стане сеў за руль ужо другі раз за год. «І гэта толькі тыя, якіх выявілі супрацоўнікі ДАІ. На самай справе гэтых злачынцаў за рулём значна больш», — упэўнена прадстаўнік рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцыі.

Ганна Банадык са шкадаваннем адзначыла,

што ў краіне яшчэ не прынята паведамляць у міліцыю пра спробы п’яных сесці за руль.
Выключэнні складаюць выпадкі, калі п’яны на вачах у сведак спрабуе развярнуцца ў забітым машынамі двары.
Яна звярнулася да блізкіх такіх людзей з заклікам хаваць ключы ад машыны, каб чалавек нападпітку не змог сесці за руль.

Ганна Банадык паведаміла, што ў 2012 годзе ў Беларусі працягнецца рэалізацыя распачатай сёлета праграмы ДАІ «Паразуменне», скіраванай на зніжэнне агрэсіі на дарогах, супрацьстаянне ўдзельнікаў дарожнага руху. Гаворка, першым чынам, ідзе пра супрацьстаянне паміж вадзіцелямі, а таксама вадзіцелямі і пешаходамі. ДАІ таксама жадае, каб удзельнікі дарожнага руху больш увагі і павагі выказвалі да супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі.

Прадстаўнік ДАІ паведаміла таксама, што кожны дзень за парушэнні ПДР затрымоўваецца прыкладна тысячы пешаходаў, у палове выпадкаў — з-за адсутнасці ў цёмны час сутак святлоадбіўных элементаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?