Кіраўніцтва «МТІС» («Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі») вядзе перамовы аб аднаўленні вяшчання канала Euronews.

Рэтрансляцыю навінавага тэлеканала МТІС спыніла 1 студзеня ў 0.02.

Замест Euronews пачалося вяшчанне тэлеканала «НТВ + Кіно плюс». Кліенты іншых пастаўшчыкоў паслуг кабельнага тэлебачання пакуль маюць магчымасць глядзець еўрапейскія навіны.

Як паведамілі БелаПАН у МТІС, прычынай адключэньня сталі рознагалоссі з праваўладальнікамі гэтага каналу на тэрыторыі Беларусі адносна кошту рэтрансляцыі Euronews ў кабельных сетках сталіцы. З новага года цана значна вырасла.

На гэты момант МТІС прадстаўляе агульнадаступны пакет, які складаецца з шасці каналаў, і пашыраны пакет — да 45 каналаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?