Раман ангельскага пісьменніка і сцэнарыста Дэвіда Нікалса «Адзін дзень» узначаліў рэйтынг 1000 найпапулярнейшых кніг 2011 года.
«Адзін дзень» — адначасова сумная і смешная, кранальная і светлая гісторыя пра каханне, у якой кожны знойдзе для сябе штосьці вельмі важнае», — гаворыцца ў рэцэнзіі да кнігі.

Другі радок у спісе заняў зборнік рэцэптаў кухара, рэстаратара і тэлевядоўцы Джэймі Олівера, трэці — першы раман вядомай камедыйнай акторкі Дон Фрэнч. Чацвёртую пазіцыю займае Эма Донах’ю з кнігай «Пакой», а замыкае першую пяцёрку «Прыслуга» Кэтрын Стокет.

Рэйтынг, складзены брытанскім выданнем The Guardian, грунтуецца на лонг-лісце з 4838 кніг, што пабывалі ў верхняй частцы брытанскіх літаратурных чартаў ў 2011 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?