Расійская паліцыя затрымала двух беларусаў, якія спрабавалі схавацца на скрадзенай машыне.

Інцыдэнт адбыўся ў Бранскай вобласці на 165-м кіламетры дарогі «Навазыбкаў-Бранск», расказалі ў УГІБДД Бранскай вобласці.

«Прыкладна ў 2:30 міма нараду ДПС прайшла аўтамашына Renault з рэгістрацыйнымі знакамі Беларусі. Машына здалася інспектарам падазронай, і яны сігналам жазла паспрабавалі яе спыніць, але кіроўца іншамаркі, праігнараваўшы сігнал, толькі павялічыў хуткасць і паспрабаваў уцячы. Нарад ДПС пачаў пераследаваць аўтамашыну. Літаральна праз 10 кіламетраў яна была знойдзеная ў кювеце, відавочна, кіроўца не разлічыў хуткасць і не справіўся з кіраваннем», — расказалі ў УГІБДД.

У аўтамабілі, што трапіў аварыю, апынуліся двое хлопцаў з Беларусі, прычым ні адзін з іх не сядзеў за рулём. Маладыя людзі патлумачылі, што машынай кіраваў трэці мужчына, які збег пасля таго, як машына з’ехала ў кювет.

Пасля праверкі выявілася, што машына знаходзіцца ў вышуку. 1 студзеня яе скралі ў вёсцы Станкі Гомельскай вобласці.

Пасажыраў затрымалі і даставілі ў аддзел паліцыі. Пасля аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў пасажыры прызналіся ў крадзяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?