Беларусь у студзені-лістападзе 2011 года знізіла імпарт мабільных тэлефонаў на 9% у параўнанні з паказчыкам студзеня-лістапада 2010 года — да 1,05 мільёна штук на суму 83 млн даляраў (рост на 3%), паводле папярэдніх дадзеных мытнай статыстыкі.

Больш за палову імпартаваных тэлефонаў прыпадае на Кітай
 — 571,3 тыс. штук (мінус 15%), з В’етнама ўвезена 226,9 тыс. штук (рост у 2 разы), Індыі — 102,1 тыс. штук (рост у 1,8 раза), Венгрыі — 64,1 тыс. (мінус 3%).

Рост паставак імпартных тэлефонаў у пачатку мінулага года можна растлумачыць акцыямі мабільных аператараў, якія прапаноўвалі бюджэтныя тэлефоны па выгаднай цане пры ўмове падключэння на асобныя тарыфныя планы або пры заключэнні доўгачасовых кантрактаў на абслугоўванне ў сваіх сетках. Яны таксама даюць зніжкі да базавых тарыфаў пры куплі ў іх новых.

Аднак у другім квартале тэмпы росту імпарту мабільных тэлефонаў пачалі змяншацца, а ўлетку імпарт упершыню за некалькі апошніх гадоў сышоў у мінус. Далей тэмпы падзення імпарту працягвалі расці. Прычынай гэтаму можа быць значны рост кошту імпартных тэлефонаў у нацыянальнай валюце пасля дзвюх дэвальвацый беларускага рубля. Таму на значна падаражэлыя тэлефоны ў Беларусі зменшыўся попыт з боку насельніцтва, даходы значнай часткі якога знізіліся. Зрэшты, па выніках года магчымы калі не выхад на ўзровень аб’ёму леташняга імпарту, то хоць бы набліжэнне да яго дзякуючы перадсвяточным і акцыйным продажам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?