Няшчасны выпадак здарыўся днём 16 студзеня ў Рэчыцкім раёне. 25-гадовы жыхар райцэнтра, майстар лесу Дуброўскага лясніцтва загінуў у лесе пры спілоўванні дрэва.

Пра трагічнае здарэнне міліцыі расказаў жыхар пасёлка Зарэчча, які разам з работнікам лясніцтва нарыхтоўваў дровы. Паводле слоў мужчыны, пры спілоўванні дрэва верхавіна яго аддзялілася і пры падзенні ўдарыла маладога чалавека па галаве. Работнік лясніцтва загінуў на месцы. Вядзецца разбор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?