Песню Кайлі Міноўг Can’t Get You Out of My Head прызналі самым заезджаным поп-хітом апошняга дзесяцігоддзя.

Такія дадзеныя былі атрыманыя ў выніку апытання, праведзенага брытанскай асацыяцыяй Performing Right Society For Music.

Знакамітая песня, якая ўвайшла ў дзявяты альбом Кайлі Міноўг, напісаная Кэці Дэніс і Робам Дэвісам і апошнія 10 гадоў гучала па радыё і выконвалася ўжывую часцей за ўсё. Лічыцца, што на цяперашні момант прададзена ўжо больш за 4 мільёны асобнікаў сінгла з гэтай кампазіцыяй.

На другім і трэцім месцах размясціліся, адпаведна кампазіцыі, Toxic Брытні Спірс і Angels Робі Уільямса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?