на лаве падсудных. Злева направа: Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Ігар Аліневіч.

на лаве падсудных. Злева направа: Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Ігар Аліневіч.

Як паведаміла жонка Мікалая Дзядка Валерыя, на канец лютага ў іх запланавана доўгатэрміновае спатканне. Жанчына ў гэтым бачыць магчымасць не толькі ўбачыць мужа, але і прывезці яму перадачу. Ад жніўня Мікалай пазбаўлены такой магчымасці за парушэнне рэжыму.

Валерыя паведаміла, што палітвязень справабаў трапіць на працу ў бібліятэку. Але безвынікова. Родныя Мікалая чакаюць павелічэння базавай велічыні ад 35 да 100 тысяч рублёў. Бо менавіта такой сумай ён абмежаваны ў магчымасці набываць тавар у калоніі.

У Мікалая Дзядка надыходзіць тэрмін замены пакарання больш мяккім. Па словах Валерыі, муж ужо не можа прэтэндаваць на гэта, бо мае мноства парушэнняў. Жанчына таксама паведаміла, што тэрмін замены пакарання надыходзіць і ў Аляксандра Фанрцкевіча, асуджанага па адной справе з Дзядком. Аляксандр у лістах адзначае, што, хаця ў яго і няма парушэнняў, камісію ён таксама не спадзяецца прайсці. Упэўнены, што ўсе рашэнні адносна яго будуць прымацца не ў калоніі, а «вышэй».

***

Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч асуджаны па справе мінскіх анархістаў на 4,5 і 3 гады адпаведна. Іх абвінавацілі ў арганізацыі шэрагу акцый у 2009—2010: антымілітарысцкага шэсця пад Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла», падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка», нападзе на пасольства Расіі ў Мінску, нападзе на ізалятар на Акрэсціна. Вінаватымі хлопцы сябе не прызналі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?