У Беларусі з 1 красавіка асобным катэгорыям грамадзян будзе аказвацца дадатковая сацыяльная дапамога. Адпаведны ўказ № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 студзеня.

Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення сістэмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі і ўзмацнення дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва.

У сістэму дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ўключаецца забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця, якое прадастаўляецца сем’ям, маючым сярэднедушавы даход ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага ўрадам, за два апошнія кварталы, а сем’ям пры нараджэнні двайнят або больш дзяцей — незалежна ад сярэднедушавога даходу.

Указам павялічваецца да 10-кратнага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва максімальны памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі,
а таксама пашыраюцца пералік тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, якія падлягаюць аплаце за кошт сродкаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, і кола асоб, якія маюць права на яе прадастаўленне.

Таксама ўводзіцца новы від сацыяльнай дапамогі для інвалідаў I групы і дзяцей-інвалідаў, якія маюць IV ступень страты здароўя.

Грамадзяне (сем’і) набываюць права на адначасовы зварот па прадастаўленне розных відаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

Указ уступае ў сілу з 1 красавіка 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?