«Прырода гэтых супярэчнасцяў простая — жаданне асобных персон у Расіі шчыльней набіць свае кашалькі, якія захоўваюцца ў заходніх банках, і стаць паўнапраўнымі гаспадарамі на беларускай зямлі. Я бачу адну прычыну — аддай тое, што ў цябе ёсць.

Аддай «Газпраму» трубы, нафтаперапрацоўчыя заводы — нафтаперапрацоўчым кампаніям. Але я адразу ясна і выразна сказаў: так не будзе», —
казаў Аляксандр Лукашэнка ў 2007 годзе, на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў

«Гэтае рашэнне [па «Белтрансгазе»] развязала цэлы вузел праблем ва ўзаемаадносінах з Расійскай Федэрацыяй. Яны [апаненты] які аргумент прыводзяць? Маўляў, Лукашэнка пазбавіўся рычага націску на Расію. Вар’яты!

Як быццам Лукашэнка выхапіць з зямлі гэтую трубу
і пачне, размахваючы, бегаць па Расіі, пагражаць Расіі. Ну, гэта што, разумныя людзі?

Лукашэнка падкрэсліў, што наперадзе вырашэнне яшчэ шэрагу пытанняў, выгадных для Беларусі: «Па нафце таксама цана можа панізіцца, калі мы дамовімся з Расійскай Федэрацыяй», — апраўдваўся Аляксандр Лукашэнка ў 2011-м

Калі Лукашэнка быў шчырым — чатыры гады назад ці цяпер?
А можа, яму проста выкруцілі, а «беларускі эканамічны цуд» і «ўнікальная палітычная мадэль» зрабілі краіну няздольнаю да правядзення самастойнага палітычнага і эканамічнага курсу?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?