Удзельнічаць у парламенцкіх выбарах — такое рашэнне было прынятае на пленуме брэсцкай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет».
Разам з тым актывісты патлумачылі, што дзяржава павінна выканаць з свайго боку шэраг умоваў.

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі партыі «Справядлівы свет» Леанід Майструк падкрэсліў, што на сустрэчы быў распрацаваны план дзеянняў падчас парламенцкай кампаніі 2012 года.

— Асноўная тэма нашага абмеркавання — у рамках апазіцыйнай дэмакратычнай партыі, апіраючыся на партыйную праграму-мінімум, вызначылі асноўныя мэты, якія партыя будзе рэалізоўваць падчас бліжэйшай выбарчай кампаніі. Гэта — вызваленне палітвязняў, змены ў выбарчым заканадаўстве, непрызнанне выбараў, калі яны будуць несвабоднымі і непразрыстымі.

Леанід Майструк дадаў, што брэсцкія актывісты «Справядлівага свету» прытрымліваюцца адзінага меркавання — патрэбы ўдзелу ў парламенцкіх выбарах з мэтаю стварэння альтэрнатывы існуючай уладзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?