Беларуска-канадскі дуэт у складзе Максіма Мірнага і Даніэла Нестара прайграў сёння раніцай у паўфінале парнага разраду Адкрытага чэмпіянаіу Аўстраліі па тэнісе Леандру Паесу (Індыя) і Радэку Стэпанэку (Чэхія) -- 6:2, 4:6, 4:6.

У фінале Паес і Стэпанэк сустрэнуцца з братамі Бобам і Майкам Браянамі (ЗША).

Нагадаем, што сёння раніцай Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал індывідуальнага разраду Australian Open, выйграўшы ў Кім Клійстэрс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?