Камунальнікі Мінска з 1 лютага пачнуць тэставаць снегаплавільную машыну.

Перасоўную снегатапілку апрабуюць, у прыватнасці, на тэрыторыі Партызанскага раёна сталіцы, паведаміў дырэктар УП «Рэмаўтадор Партызанскага раёна Мінска» Алег Новікаў.

Па дамове арэнды машына будзе працаваць увесь люты. Яе прадукцыйнасць складае 60 т/г. Вага агрэгата — 8 тон.

Паводле ацэнак спецыялістаў, такую тэхніку эканамічна мэтазгодна набываць у выпадку, калі шлях да снежных звалак перавышае 5 км. У Мінску ж ёсць раёны, у якіх да снежных палігонаў трэба везці снег 12–14 км. Канчатковае рашэнне аб куплі машыны будзе прынятае па выніках тэст-драйву.

Усяго для Мінска прызначана 14 участкаў для часовага складавання снегу ў зімовы перыяд 2011–2012 гадоў, з іх 11 участкаў — на тэрыторыі горада і 3 ўчасткі — у Мінскім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?