Крымінальная справа за забойства заведама малалетняга або асобы, што знаходзiцца ў бездапаможным стане (п. 2 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса), заведзена Полацкім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі.

Як паведаміла галоўны інспектар групы інфармацыі і сувязі з грамадскасцю ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, днём 1 лютага з Полацкай цэнтральнай раённай бальніцы паступіла паведамленне, што да іх дастаўлены хлопчык, які нарадзіўся 18 лістапада 2011 года, з колата-рэзанымі ранамі. Ад атрыманых пашкоджанняў дзіця памерла.

Хлопчыка прывезлі з вёскі Саланікі Полацкага раёна. Як стала вядома следчым, 24-гадовая маці, якая знаходзіцца ў адпачынку, каб глядзець дзіця, жыла разам з сужыцелем і яго маці. Бабуля патэлефанавала днём дадому, каб даведацца, як справы, а ў адказ на гэта нявестка сказала, што забіла сына.

Падазроная затрыманая, яна на кантакт не ідзе, высветліць абставіны здарэння пакуль не ўдаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?