Заняткі адмененыя ў Баранавіцкім, Ганцавіцкім, Іванаўскім і Пінскім раёнах.

Як паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, сёння таксама не займаюцца вучні пачатковых класаў у Пружанскім, Столінскім раёнах, Баранавічах і Пінску.

Апрача таго, яшчэ ў пяці раёнах заняткі поўнасцю адменены ў 23 школах. У іх ліку 15 — у Ляхавіцкім, тры — у Столінскім, па дзве — у Брэсцкім і Маларыцкім, адна ў Бярозаўскім раёнах. У дзвюх вясковых сярэдніх школах Ляхавіцкага раёна (Ліпскай і Свяціцкай) сёння не займаюцца вучні 1-га — 4-га класаў.

З 2 па 8 лютага для вучняў 1-га — 2-га класаў аб’яўлены дадатковыя канікулы ў школах у двух раёнах: Драгічынскім і Лунінецкім і ў дзвюх — Маларыцкага раёна.

У звычайным рэжыме працуюць установы адукацыі Жабінкаўскага, Івацэвіцкага, Камянецкага, Кобрынскага раёнаў і горада Брэста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?