Партыя БНФ разлічвае, што на чарговым пасяджэнні шасці палітычных суб’ектаў будзе створаны аргкамітэт па адзначэнні ўгодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка (сёлета гэты дзень прыпадае на нядзелю)

Кіраўніцтва партыі выказвае спадзяванне, што супольнае адзначэнне гадавіны будзе спрыяць аб’яднанню дэмакратычных сіл у краіне.

Плануецца правядзенне вулічнай акцыі. У рамках урачыстасцяў могуць адбыцца і круглыя сталы.

Старшыя партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказвае сваю пазіцыю:

«БНФ выступае за тое, каб аргкамітэт быў утвораны як мага больш шырокі, каб прапановы ўсіх суб’ектаў былі ўлічаныя, каб сапраўды годна і сапраўды разам дэмакратычная супольнасць Беларусі адзначыла гэтую важную для кожнага свядомага грамадзяніна дату».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?