Пра гэта паведаміла The Washington Post са спасылкай на сумесную заяву прадзюсараў шоу.

Яшчэ ў лістападзе 2011 года, калі кампанія Fox стала здымаць восьмы сезон, брытанскі акцёр Х’ю Лоры, адзін з прадзюсераў і выканаўца галоўнай ролі — генія медыцыны і невылечнага мізантропа доктара Грэгары Хаўса — заявіў, што канец гэтага сезону ўяўляецца яму канцом серыяла.

У заяве, апублікаванай у сераду Лоры і іншыя прадзюсары «Доктара Хаўса» назвалі рашэнне пра спыненне серыяла «цяжкім», але адзначылі, што Хаўсу варта сысці своечасова, пакуль ён не паспеў надакучыць гледачам.

Дата выхаду ў эфір апошняга, 175-га эпізоду «Доктара Хаўса» пакуль не абвешчаная.

За восем гадоў, якія прайшлі з пачатку выхаду серыяла, аўтары і акцёры «Доктар Хаўса» сталі лаўрэатамі і намінантамі мноства прафесійных прэмій, у тым ліку «Emmi», Satellite Awards і People’s Choice Awards.

У 2008 г. на піку цікавасці да серыяла кожны эпізод «Доктара Хаўса» збіраў у экранаў у сярэднім 81,800 млн чалавек (г.зн. патэнцыйная агульная аўдыторыя серыяла ў 66 краінах свету склала каля 1,6 млрд гледачоў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?