паведамляе The Guardian.

Таяра загінуў падчас абстрэлу раёна горада Хомс сірыйскай арміяй. Рэпарцёр дапамагаў людзям, якія пацярпелі ад выбухаў. Ён быў паранены, калі пачуўся артылерыйскі залп. Журналіст памёр у лякарні.

Карэспандэнт з мянушкай Амар Сірыйскі таксама працаваў на The Guardian, нямецкае выданне Welt, выходзіў у эфір тэлеканалаў Al Jazeera і CNN.

Гэта ўжо не першы журналіст, які працаваў на заходнія СМІ і быў забіты падчас паўстання ў Сірыі. У сярэдзіне студзеня ў тым жа Хомсе быў забіты французскі журналіст Жылья Жак’е, які працаваў у тэлекампаніі France 2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?