Прэс-сакратар ініцыятывы "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" Уладзімір Кумец звярнуўся ў пракуратуру Мінска з просьбай правесці праверку па факце яго незаконнай вярбоўкі супрацоўнікамі КДБ.

У прыватнасці, у тэксце заявы гаворыцца, што падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтву не было добраахвотным. Шэраг абавязкаў, якія ўсклаў на сябе Кумец, не адпавядаюць мэтам аператыўна-пошукавай дзейнасці і дзейнасці органаў дзяржбяспекі.

Кумец патрабуе прызнаць тое пагадненне нядобраахвотным і мізэрным (несапраўдным).

Нагадаем, актывіст кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Уладзімер Кумец і яго брат Антон былі затрыманыя ва ўласнай кватэры 23 верасня 2011 года. Супраць Антона была заведзена крымінальная справа па арт. 186 КК РБ. Паводле словаў Уладзіміра, пад пагрозай расправы з братам, ён падпісаў дамову пра супрацоўніцтва з органамі, пра што пазней распавёў на прэс-канферэнцыі ў Польшчы.

У студзені 2012 года па ўказанні пракурора крымінальная справа на Антона была адпраўлена на перагляд. Канчатковае рашэнне па ёй яшчэ не прынятае. Уладзімір Кумец разглядае гэта, як помсту КДБ за разгалошванне факта вярбоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?