Каля паловы на 18-ю гадзіну да галоўнага офіса КДБ пад'ехала каля дзясятка пажарных аўтамабіляў. Яны выстраіліся ў лінію каля ходнікаў з боку вуліцы Камсамольскай, некалькі заехалі ва ўнутраны двор Камітэта дзяржбяспекі. Самі ходнікі былі ачэпленыя, у будынак забягалі пажарныя са спецыяльным абсталяваннем. У той самы час агню, альбо дыму бачна не было.
Пра тое, што гэта былі вучэнні, паведаміў кіраўнік прэс-службы МНС Беларусі Віталь Навіцкі.
0
0
0
0
0
0