За 2011 год Беларусь пералічыла $2,175 мільярда мытаў у рамках Мытнага саюза. Гэтыя грошы краіна вяртае Расіі ўзамен на танную нафту. Дадзеныя знайшоў блогер Дзмітрый Івановіч.
Мытныя плацяжы не ўключаюцца ў статыстыку вонкавага гандлю, таму лічбы беларускага сальда не выглядаюць катастрафічна.Але калі дадаць іх аб'ём да сальда тавараў і паслуг, атрымліваецца, што беларуская эканоміка спрацавала ў 2011 годзе на -$4,36 мільярда.
У плюсе эканоміка была толькі ў ліпені ($175 мільёнаў).
0
0
0
0
0
0