1 сакавіка, а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца першы этап конкурсу аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі»,

арганізатарамі якога выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт, Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, газеты «Советская Белоруссия», «Туризм и отдых», турыстычная кампанія «Pegas Touristik», Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» БДПУ імя М.Танка, ТДА «Экстрым ТВ».

Удзел у фестывалі прымаюць выканаўцы без абмежавання ўзросту, што працуюць у жанры аўтарскай песні. Адзіная і абавязковая ўмова для кожнага ўдзельніка — выкананне двух твораў менавіта на беларускай мове, бо арганізатары фестывалю імкнуцца да папулярызацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны краіны, роднай мовы і літаратуры.

Фінальны, заключны этап конкурсу пройдзе на базе філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «Вязынка», дзе адбудзецца падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Узнагароджанне будзе праводзіцца па наступных намінацыях:

• лепшае выкананне песні на словы Янкі Купалы;

• лепшая аўтарская песня;

• лепшае спалучэнне тэксту і музыкі;

• лепшая прэзентацыя песні.

У праграме канцэрта майстар-клас ад Алеся Камоцкага і Вольгі Акуліч.

Падрабязнасці на сайце музея: kupala-museum.by.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?