На думку кіраўніка МЗС Літвы Аўдронюса Ажубаліса, рашэнне Аляксандра Лукашэнкі выслаць паслоў ЕС і Польшчы з Мінска — вялікая памылка. «Вельмі шкада, што ён так паступіў Гэта не мудры крок, бо адкліканне паслоў, якія з’яўляюцца самымі важнымі фігурамі для правядзення дыялогу, — гэта яснае пацверджанне, што ён больш дыялогу весці не хоча», — заявіў А.Ажубаліс.

У той жа час Вільня дагэтуль не абвесціла пра адкліканне пасла Багдонаса з Мінска. У аўторак пра адкліканне сваіх паслоў заявілі Нямеччына, Францыя і Чэхія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?