Рашэнне Беларусі адклікаць на кансультацыі свайго прадстаўніка ў ЕС і пасла ў Польшчы — гэта чарговы крок у напрамку палітычнага ізаляцыянізму, лічыць прэм’ер-міністр Латвіі Валдзіс Дамброўскіс.

«Гэта новы крок Беларусі ў бок ізаляцыянізму, і гэта не пойдзе на карысць самой Беларусі», — адзначыў палітык у інтэрв’ю тэлеканалу LNT. У сувязі з дзеяннямі Мінску, краіны ЕС, у тым ліку Латвія, прынялі рашэнне адклікаць сваіх паслоў зь Беларусі для кансультацый.

Як патлумачыў прэм’ер, размова не ідзе аб пастаянным адклiканнi. Неўзабаве дыпламаты могуць вярнуцца ў свае прадстаўніцтвы.

«Адкліканьне паслоў — гэта дыпламатычны сігнал.

Гэта яшчэ не цяжкая артылерыя. Але, вядома, гэта неспрыяльны сігнал, які сведчыць аб ускладненні адносін ЕС і Беларусі», — сказаў Дамброўскіс.

Латвійскі МЗС назваў неабгрунтаваным, палітычна непрадуманым і відавочна непрыязным жэстам прапанову Беларусі выехаць у свае сталіцы для кансультацый, зробленае на чале прадстаўніцтва ЕС у Беларусі і паслу Польшчы ў Беларусі, паведаміў агенцтву BNS прэс-сакратар МЗС Яніс Сіліс.

Ён дадаў, што МЗС аналізуе сітуацыю і узважвае агульныя крокі ў адказ з боку краін ЕС.

«Мы можам толькі пашкадаваць, што гэтым рашэннем Беларусь яшчэ глыбей штурхае сябе да палітыкі ізаляцыянізму. Гэта толькі пашкодзіць інтарэсам самой Беларусі», — сказаў Сіліс.

Пры гэтым Латвія лічыць, што магчымасьці канструктыўнай палітыкі яшчэ не вычарпаны. Ясныя і пэўныя крокі Беларусі па вызваленні ўсіх палітычных зняволеных дапамогуць ёй вярнуцца да дыялогу і папярэдзяць далейшае абвастрэнне адносін паміж ЕС і Беларуссю, адзначыў ён.

Хутчэй за ўсё, пасол Латвіі ў Беларусі Міхаіл Папкоў ў чацвер вернецца ў Рыгу.

Аднак пасольства працягне працу, піша агенцтва BNS са спасылкай на прэс-службу Міністэрства замежных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?