Абсалютную большасць месц у парламенце атрымала партыя «Шлях — сацыял-дэмакратыя» на чале з былым прэм’ерам Робэртам Фіца. У яе будзе 83 са 150 дэпутацкіх месцаў. У парламент прайшлі яшчэ 5 партый, у тым ліку партыя вугорскай меншасці.

Упершыню за посткамуністычны перыяд не адолела 5-працэнтавага бар’еру саюзніца сацыял-дэмакратаў нацыяналістычная Славацкая нацыянальная партыя. У той жа час колішні лідар правіцы, Хрысціянска-дэмакратычная партыя, ледзьве адолела мінімальны бар’ер. Давер да яе рэзка ўпаў пасля карупцыйнага скандалу, у які былі замяшаны некаторыя яе лідары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?